Вітаю. Я вучуся ва ўніверсітэце і хачу прайсці медыцынскае абследванне, каб ведаць, ці прыдатны. Чуў, што ў заканадаўстве прапісаная магчымасць любога мужчыны ва ўзросце ад 18 да 27 прайсці медкамісію для вызначэння ступені прыдатнасці для службы, але як шукаць гэты канкрэтны закон — не ўяўляю. Па тэлефоне ў ваенкамаце кажуць, што так рабіць нельга. Падкажыце, калі ласка, магчымыя варыянты вырашэння пытання і сам пункт закону па магчымасці.