Вучуся ў магістратуры, вясной 2019 сыйшоў у акадэмічны па здароўі,  пасьля, у ваенкамаце адразу ж атрымаў павестку на лета 2020га. Зараз, яшчэ знаходзячыся ў акадэме, атрымаў павестку на люты «для мероприятий призыва», прытым што ў мяне адтэрміноўка да чэрвеня. Таму наколькі законная выдача гэтых павестак?
Таксама, падазраю, што на медкамісіі, мяне адправяць на абследваньне на стацыянар у псіхдыспансер. Але мне трэба ў 20х чыслах лютага выехаць за мяжу на некалькі дзён. Рэальна, што ў ваенкамаце пойдуць насустрач і не будуць прызначаць ніякіх абследаваньняў на гэтыя 4-5 дзён?