Сьледчы камітэт адказаў маці салдата, які памёр ад рака, што падставаў для праверкі няма

Сьледчы камітэт адказаў маці салдата, які памёр ад рака, што падставаў для праверкі няма

Сьледчы камітэт пісьмова адказаў маці Міхала Рыштоўскага, якога камісавалі з войска з 4 стадыяй анкалёгіі страўніка, што падставаў для праверкі з нагоды сьмерці ейнага сына няма.

5 августа 2019

Маці Міхала Вольга Куневіч падазрае, што падчас прызыву сына былі падмененыя мэдыцынскія дакумэнты, што дазволіла ўзяць яго ў войска з кепскім станам здароўя. Яна напісала заяву ў міліцыю з просьбай разабрацца ў гэтай справе.

Фота: Марыя КуневічФота: Марыя Куневіч

Адказ жанчыне прыйшоў з Карэліцкага раённага аддзелу Сьледчага камітэту. Паводле яго, падставаў для правядзеньня праверкі няма, бо падчас ранейшых праверак было «дакладна выяўлена, што захворваньне было атрымана ў пэрыяд вайсковай службы».

«Яшчэ ў аўторак міліцыя адказала на маё пытаньне, ці нешта зьмянілася ў справе, маўляў, толькі ў пятніцу напісалі заяву, а сёньня толькі аўторак, толькі пачатак. А ўжо ў суботу прыйшоў адказ. Як такое можа быць? Як яны маглі правесьці праверку менш, чым за тыдзень?», — разважае сястра памерлага хлопца Марыя.

Праўда, калі яна пазваніла ў міліцыю, яе запэўнілі вусна, што праверка праводзіцца будзе.

26-гадовы Міхал Рыштоўскі з Карэліцкага раёна памёр сёлета 20 ліпеня. За некалькі месяцаў да гэтага ў яго выявілі рак і камісавалі з войска. Па словах родных, Міхал яшчэ да арміі, а таксама падчас службы неаднаразова скардзіўся на здароўе і ляжаў у шпіталях. Аднак цяжкой хваробы ў яго догі час не дыягназавалі. Заўважылі толькі на апошняй стадыі. Сваякі мяркуюць, што ў сьмерці хлопца вінаваты супрацоўнік ваенкамата па Наваградзкім і Карэліцкім раёне Канстанцін Зарубайка.


Крыніца: Радыё Свабода

Подписывайтесь  на наш telegram канал

Комментировать