
Аналітыка Шрайбмана і палітоляга Сівіцкага забралі ў «партызаны»
Журналіста Арцёма Шрайбмана выклікалі на вайсковыя зборы, якія працягнуцца амаль месяц.
2 марта 2021
Пра гэта ён паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook.
«Каго чакае 25 дзён, поўных сэнсу, той я», — паіранізаваў мабілізаваны «партызан».
Арцём Шрайбман — адзін з самых вядомых палітычных аглядальнікаў новай генэрацыі, супрацоўнічае з парталам Tut.by.
Арсень Сівіцкі
Таксама выклікалі на вайсковыя зборы палітоляга Арсеня Сівіцкага. Як стала вядома Беларускай асацыяцыі журналістаў, экспэрт будзе праходзіць іх пад Горадняй, у 6-й мэханізаванай брыгадзе.
Крыніца: Радыё Свабода
