Акцыі супраць дзедаўшчыны ў Гародні не будзе

Акцыі супраць дзедаўшчыны ў Гародні не будзе

Гарадзенскім актывістам забаранілі правядзенне ў дазволеным уладамі месцы акцыі супраць “дзедаўшчыны. Акцыя планавалася 9 лістапада ў Каложскім парку.

3 ноября 2017

Пра адказ гарадскіх уладаў распавядае заяўнік акцыі, актывіст незалежнага прафсаюза Ігар Банцар:

— Гарадзенскія ўлады ў чарговы раз паказалі сваю баязлівасць і не захацелі пачуць меркавання народа. Тым больш, што на гэтае мерапрыемства мы планавалі запрасіць і прадстаўнікоў Міністэрства абароны, прадстаўнікоў Камітэта салдацкіх маці, прадстаўнікоў усіх зацікаўленых арганізацый, каб яны выказалі сваю пазіцыю адносна сітуацыі, якая складваецца ў арміі ў нас, у Гародні. Гарадзенскаму выканкаму абсалютна напляваць на тыя падзеі, якія выклікаюць рэзананс у грамадскім жыцці нашай краіны. У чарговы раз мы атрымалі фармальную адпіску і забарону на правядзенне дадзенага мерапрыемства.

Улады Гародні прапанавалі заяўнікам звярнуцца для апратэставання рашэння ў суд, аднак заяўнікі лічаць зварот у суд немэтазгодным. Правядзенне массавых акцый ў Гародні забараняецца гарадскімі ўладамі больш за 10 гадоў, адзіным выключэннем была акцыя 25 сакавіка 2017 года, правядзеннем якой займаліся прадстаўнікі “Гавары Праўду”.

 /></p>
<p><img class=


Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Начать обсуждение